Таісія Кабанчук: у Кіраўску людзі думаюць, што можна падпісвацца толькі за аднаго прэтэндэнта (фота)

18 жніўня 2015 16:17  |  Палітыка

Таісія Кабанчук: у Кіраўску людзі думаюць, што можна падпісвацца толькі за аднаго прэтэндэнта (фота)

Актывісты аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» на чале з магілёўскім абласным каардынатарам Таісіяй Кабанчук правялі збор подпісаў у Кіраўску ў падтрымку кампаніі «За якасную медыцыну».

Паводле словаў каардынатара, людзі ахвотна падпісваліся ў падтрымку кампаніі. Чаго нельга сказаць пра збор подпісаў у падтрымку дэмакратычных удзельнікаў прэзідэнцкай кампаніі.

«Большасць людзей ужо падпісалі на працоўных месцах і па кватэрах. Многія не хочуць ставіць подпісы, бо баяцца страціць працу. Больш за тое, яны лічаць, што подпісы можна ставіць толькі за аднаго прэтэндэнта, і кажуць, што «свайго кандыдата» ўжо выбралі», – адзначыла Таісія Кабанчук.

Таксама жыхары Кіраўска атрымлівалі буклеты БХД.

Болей навін