Суддзя не задаволіла касацыйную скаргу Змітра Лупача
Касацыйную скаргу глыбоцкага журналіста і сябра аргкамітэту БХД Змітра Лупача Віцебскі абласны суд 19 жніўня пакінуў без зменаў. Рашэнне выносіла суддзя Святлана Іванова, паведаміла каардынатар БХД на Віцебшчыне Таццяна Севярынец.
Паводле яе, журналіст збіраецца падаваць касацыйную скаргу старшыне Віцебскага абласнога суду.
Нагадаем, Змітра Лупача 23 ліпеня Глыбоцкі райсуд аштрафаваў на 25 базавых велічынь. Яго прызналі вінаватым у парушэнні заканадаўства аб СМІ і артыкула 22.9 ч.2 КаАП (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ) на падставе размяшчэння 9 чэрвеня на сайце “Еўрарадыё” матэрыялу “Знайшліся сваякі памежніка, які загінуў на Глыбоччыне 17 верасня 1939 года”.