Таццяна Севярынец. На што здольныя 6 дактароў?

21 жніўня 2015 15:22  |  Грамадства

Таццяна Севярынец. На што здольныя 6 дактароў?

Так, іх 6 дактароў, галоўных у розных галінах медыцыны, ад дзіцячага да кардыёлага ды стаматолага, дэпутатаў Віцебскага гарсавета: Лугавы У.Я., Выхрысценка С.П., Пузанава Г.Т., Багінскі А.Ю., Пішчык А. У., Цітовіч С.І.

6 з 40. Магчыма, з-за гэтага так шмат у Віцебску праблем з медыцынай.

Сядзелі б людзі на сваіх працоўных месцах, кіравалі б сваімі паліклінікамі ды бальніцамі, сачылі б за працай рэгістратур, клапаціліся б пра абсталяванне, сваечасовыя рамонты, патрабавалі б больш увагі да пацыентаў—бач, і праблем было б нашмат меней.

Але калі яны ўжо там, наверсе, чаму ім не баліць якасць медыцынскага абслугоўвання ў абласным цэнтры, даўгабуды (паліклінічны комплекс у мікрараёне Білева, запланаваны яшчэ ў 2010 годзе, Поўдзень-7, дзе на ўзноўленай будоўлі ( абяцанай ў 2012 годзе) ледзь варушацца 3-4 будаўнікі, бясконцыя рамонты 1-га корпусу абласной інфекцыйнай бальніцы, бальніцы №2 –апошнія 3 аб’екты ў планах горада на 2015 год?

Пра наш “кантроль” за гэтымі аб’ектымі мы ўжо пісалі, сёння—чарга за бальніцай №2.

Знаходзіцца яна амаль на ўскрайку горада. Рабочы раён Маркаўшчына. Але сюды едуць жыхары і з паўднёвых мікрараёнаў. Дактары тут добрыя, людзі хваляць, а вось умовы лекавання і працы — развесці рукамі. Калісьці побач была і дзіцячая паліклініка, але там даўно ўжо нейкія крамкі, офісікі. Калісьці там быў бальнічны гарадок са сваім радзільным аддзяленнем—аднапавярховікі туліліся да Дзвіны, хаваліся ў пышным бэзу. Потым вырас вялікі корпус , туды перавялі розныя аддзяленні, радзільны дом зачынілі, там ці то гаспадарчыя нейкія службы, ці то яшчэ што. Гадоў 7 будуецца пераход з бальнічнага корпусу ў паліклініку. Вялікі корпус таксама ўвесь час часткова за будаўнічым часовым плотам. Фасад, канешне, як заўсёды, выглядае прыстойна. Ды мы людзі не гордыя, мы можам і з тылу паглядзець. Уяўляю, якую карціну бачаць хворыя з вокнаў, калі ім “пашчасціла”, ляжаць у тых палатах, вокны якіх выходзяць у тыл: плот, будаўнічае смецце, цеплатраса, ракі не відаць амаль—шэры сум…

Забылася я пра дэпутатаў…Вядома, у іх спецабслугоўванне. Яны нават не думаюць і не ўзгадваюць, што іх электарат, які быццам бы іх навыбіраў у гарадскія дэпутаты, лякуецца вось у такіх умовах, выжывае. Яны ж, пэўна, думаюць, што і булкі на дрэвах растуць, а смажаныя кураняты самі ім на стол лятуць і кладуцца ў талеркі. Ну як інакш, калі 6 віцебскіх дактароў – дэпутатаў так ставяцца да сваёй доктарскай адказнасці, сумлення і гонару?

Таццяна Севярынец

Таццяна Севярынец. На што здольныя 6 дактароў?
Таццяна Севярынец. На што здольныя 6 дактароў?
Таццяна Севярынец. На што здольныя 6 дактароў?
Таццяна Севярынец. На што здольныя 6 дактароў?

Болей навін