У Слоніме ціснуць на людзей, якія падалі заяўкі на ўключэнне ў выбаркамы

22 жніўня 2015 13:36  |  Галоўныя навіны

У Слоніме ціснуць на людзей, якія падалі заяўкі на ўключэнне ў выбаркамы

У Слоніме адзначаны ціск на людзей, які падалі заяву на ўключэнне ў выбарчыя камісіі не ад арганізацый, якія падтрымліваюць уладу. Так, Уладзіміру Уласенку, які сумняваўся ў тым, што выбары ў Беларусі фальсіфікуюцца, прапанавалі сабраць дзясятак подпісаў і падаць заяву ў Слонімскую раённую выбарчую камісію, каб самому пераканацца ў гэтым.

Доўга чакаць не давялося. Прыкладна праз тры гадзіны пасля падачы заявы на працоўнае месца да яго на Слонімскім ільназаводзе прыйшоў сам дырэктар завода Бірук У. М., які прапанаваў забраць заяву з раённай выбарчай камісіі.

Таксама дырэктар раіў не ўступаць ні ў якія арганізацыі.

“Яскравы прыклад нашай дэмакратыі”, – адзначае каардынатар аргкамітэту БХД у Слоніме Іван Бядко.

Болей навін