Дапамажы сабе сам: у Магілёве ўлады не хочуць дапамагчы людзям з абмежаванымі магчымасцямі
![Дапамажы сабе сам: у Магілёве ўлады не хочуць дапамагчы людзям з абмежаванымі магчымасцямі Дапамажы сабе сам: у Магілёве ўлады не хочуць дапамагчы людзям з абмежаванымі магчымасцямі](/wp-content/uploads/old/posts/2015-08/1440236795_pandu.jpg)
Хрысціянскія Дэмакраты Магілёва вось ужо некалькі месяцаў намагаюцца дапамагчы палепшыць умовы жыцця жанчыне з абмежаванымі магчымасцямі.
Дзеля гэтага патрэбна толькі зрабіць пандус на ганку дома, у якім яна пражывае. Як высветлілася, патрэба ў ім ёсць і ў шмат якіх маці, маючых немаўлят і прымушаных па некалькі разоў на дзень цягаць люлькі.
Аднак дэпутаты гарсавету, чыноўнікі гарвыканкаму і аблвыканкаму да якіх быў накіраваны зварот з 38 подпісамі, чыноўнікі і дэпутаты, якія на ўсіх перакрыжаваннях, напярэдадні прэзідэнцкіх “выбараў”, распавядаюць пра вялікі клопат аб лёсе грамадзян з абмежаванымі магчымасцямі, параілі зрабіць гэты пандус за свой кошт. Маўляў, не хапае сродкаў дапамагаць кожнаму, дом кааператыўны – вось няхай кааператыў і будуе за кошт жыхароў.
Але ж такое стаўленне да пытання чыноўнікаў і дэпутатаў не задаволіла актывістаў БХД, праца працягваецца.