Беларускія Хрысціянскія Дэмакраты вітаюць вызваленне палітвязняў

22 жніўня 2015 21:19  |  Галоўныя навіны

Беларускія Хрысціянскія Дэмакраты вітаюць вызваленне палітвязняў

Беларускія Хрысціянскія Дэмакраты вітаюць вызваленне палітвязняў. Гэта вялікая перамога дэмакратыі. Перамога тых людзей, хто змагаўся за вызваленне палітвязняў. Мы вітаем на свабодзе Мікалая Статкевіча, Яўгена Васьковіча, Мікалая Дзядка, Ігара Аліневіча, Арцёма Пракапенку, Юрыя Рубцова. Іх вызваленне ўзмацніць дэмакратычныя сілы Беларусі.

Адна з галоўных задач на сёння – каб за гэтымі вызваленнямі не з’яўляліся новыя палітвязні. Новыя закладнікі рэжыму.

Мы патрабуем неадкладнага вызвалення тых, хто быў затрыманы за нацыянальныя графіці. Гэта новыя беларускія палітвязні, новыя закладнікі рэжыму. І радасная падзея не павінна адцягваць нашу ўвагу ад таго беззаконня, што робіцца рэжымам зараз. Ад новых арыштаў, новых затрыманняў і ціску.

Болей навін