Сябры ЗБМА абмеркавалі з кангрэсмэнамі ЗША “выбары” ў Беларусі і нерэгістрацыю БХД (фота)

24 жніўня 2015 14:05  |  Галоўныя навіны

Сябры ЗБМА абмеркавалі з кангрэсмэнамі ЗША “выбары” ў Беларусі і нерэгістрацыю БХД (фота)

У жніўні сябры Згуртавання Беларускай Моладзі ў Амерыцы правялі шэраг сустрэчаў з амерыканскімі кангрэсменамі. Сустрэчы былі прысвечаны “прэзідэнцкім выбарам”, якія павінны адбыцца на Беларусі ў кастрычніку. У выніку сустрэчаў былі дасягнуты дамоўленасці аб зваротах і вытупах кангрэсменаў па “беларускім пытанні”.

Валерыя Шалемава (ЗБМА, Канектыкут): “Маёй асноўнай задачай было тое, каб кангрэсмены, з якімі я працую дасылалі свае звароты прэзідэнту ЗША і дзяржсакратару ЗША Джону Керы. Пачынаючы з маёй першай сустрэчы з кангрэсменам Джымам Хаймсам (Jim Himes) у кастрычніку 2014 года, я спрабавала арганізаваць канферэнцыю прысвечаную Беларусі ў кангрэсе ЗША. Мае кантакты і сустрэчы па гэтым пытанні адбываліся ў кастрычніку 2014-га, красавіку 2015-га, ліпені 2015-га. У жніўні 2015-га ў выніку зробленай працы прадстаўнікі ЗБМА запрошаныя на сустрэчу з кангрэсменам Хаймсам прысвечаную надыходзячым прэзідэнцкім выбарам на Беларусі. Сустрэча адбудзецца 8 верасня ў кангрэсе ЗША.

У Нью Джэрсі адбыліся сустрэчы з прадстаўнікамі кангрэсмена Боні Уатсан (Bonnie Watson Coleman) і кангрэсмена Крыстафера Сміта.

У Нью-Ёрку адбылася сустрэча з кангрэсменам Хакімам Джэфрыс (Hakeem Jeffries), які пасля сустрэчаў з кіраўніцтвам ЗБМА ўжо дасылаў лісты да дзяржаўнага сакратара Джона Керы. На сустрэчы з кангрэсменам Хакімам Джэфрысам дасягнута дамова пра сустрэчу ў Кангрэсе ЗША, прысвечаную “выбарам” і пытанню нерэгістрацыі партыі БХД. Сустрэча адбудзецца 8-11 верасня.

Да прэзідэнцкіх выбараў у кастрычніку сябры ЗБМА правядуць каля 20 сустрэчаў у кангрэсе або з кангрэсменамі, каб прыцягнуць увагу да сітуацыі на Беларусі з боку палітыкаў ЗША.

Сябры ЗБМА абмеркавалі з кангрэсмэнамі ЗША “выбары” ў Беларусі і нерэгістрацыю БХД (фота)
Сябры ЗБМА абмеркавалі з кангрэсмэнамі ЗША “выбары” ў Беларусі і нерэгістрацыю БХД (фота)

Болей навін