У вёсцы Кіраўскага раёна сябры БХД дамагліся рамонту дарогі
З 2013 года кіраўнік Сіньёрскай суполкі БХД Наталля Маразевіч вяла перапіску з кіраўніцтвам Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці за лепшую дарогу на сваёй бацькаўшчыне – у вёсцы Сяргеевічы.
Чыноўнікі доўга трымалі абарону, але ўсе іх адгаворкі і надуманыя “прычыны” адмовы ў рамонце дарогі не задавальнялі мясцовых жыхароў.
Разам з землякамі Наталля Маразевіч зноў і зноў дамагалася, верыла, чакала. І вось яна, маленькая радасць – дарогу адрамантавалі! Цяпер у любое надвор’е можна дабрацца ў родныя мясціны, наведаць могілкі, дзе пахаваны бацькі, ці проста адпачыць.