У Менску адбудзецца сустрэча з Яўгенам Васьковічам
![У Менску адбудзецца сустрэча з Яўгенам Васьковічам У Менску адбудзецца сустрэча з Яўгенам Васьковічам](/wp-content/uploads/old/posts/2015-08/1440754218_aoich.jpg)
У Менску 1 верасня па адрасе Чарнышэўскага 3 адбудзецца сустрэча з былым палітвязнем, сябрам Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Яўгенам Васьковічам.
Падчас сустрэчы, якую ладзяць Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты, Яўген Васьковіч распавядзе пра ўмовы ўтрымання ў вязніцы, а таксама адкажа на пытанні.
Пачатак сустрэчы а 18:30. Запрашаем усіх зацікаўленых і журналістаў.