Алесь Чаркашын. R.I.P.
Актывіст Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Алесь Чаркашын, таксама вядомы як Алесь Змагар, які ваяваў за незалежнасць Украіны пад пазыўным “Сябар Тарас” і памёр 28 жніўня пасля цяжкага ранення, нарадзіўся 27 верасня 1982 года.
Алесь браў актыўны ўдзел у беларускім нацыянальным руху. У 2011-2013 гадах узначальваў берасцейскую гарадскую арганізацыю БХД. Неаднаразова затрымліваўся ўладамі. У 2013 годзе правёў гучную акцыю ў Берасці, падчас якой заклікаў улады да пакаяння. У лютым 2015 года ён узняў беларускі сцяг у Пясках, дзе ішлі моцныя баі, на знак павагі да загіблых.
Быў шчырым вернікам, і на фронце, паводле словаў баявых таварышаў, выконваў ролю капелана. Перад ракавым раненням 10 жніўня ён натхняў ваяроў урыўкамі з Бібліі. Больш за два тыдні лекары змагаліся за яго здароўе, але 28 жніўня яго не стала ў веку 33-х гадоў.
Узгадайма, якім быў Алесь Змагар.