Каржанеўская: у Менску якасць вады хвалюе не ўлады, а распаўсюджвальнікаў фільтраў
У рамках збору пачатку збору подпісаў падчас прэзідэнцкай кампаніі 2015 года адбылося апытанне жыхароў Менска на тэму якасці пітной вады ў трох раёнах сталіцы – Фрунзенскім, Маскоўскім і часткова Кастрычніцкім.
Нагадаем, што з патрабаваннем забяспечыць усіх мінчукоў артэзіянскай вадой актывісты БХД не раз звярталіся ў гарвыканкам і атрымлівалі адпіскі ды абяцанні.
“А пакуль што на кепскай вадзе ў нашых кватэрах нажываюцца толькі фірмы па продажу дарагіх стацыянарных фільтраў. Я стамілася ад іх адбівацца, – распавядае намесніца старшыні Сіньёрскай суполкі аргкамітэту БХД Галіна Каржанеўская.—Яны кожны раз звяртаюцца пад рознымі назовамі і напрошваюцца праверыць якасць вады. Зразумела, што пра вынікі сваёй праверкі фірмы не будуць паведамляць гарадскім уладам. Для іх чым вада горай, тым лепей”.