Гродзенская газета не захацела заўважыць праблемы жыхароў вуліцы Салы
У рамках кампаніі “За добраўпарадкаванне дарог Гарадзеншчыны” каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Сяргей Верамеенка разам з карэспандэнтамі газеты «Вечерний Гродно» наведаў былую вёску, а зараз вуліцу Салы ў Гародні.
Ужо сем гадоў як былая вёска Салы далучана ў Кастрычніцкі раён Гародні. Больш трыццаці сем’яў, якія там пражываюць, далей застаюцца без каналізацыі, дарогі, вадаправода, гарачай вады, газаправода. Людзі вымушаныя браць вады з крыніцы, якая забруджаная разнастайным смеццем, а ў дажджы ператвараецца ў бурлівае балота.
“Запрошаныя для асвятлення праблем былой вёскі журналісты “Вечернего Гродно” напісалі … толькі пра ваду з крыніцы. Рэдакцыя адмовілася ўздымаць праблемы толькі таму, што кіраўнік Гарадзенскага аблвыканкама 15 жніўня паабяцаў пачаць увосень праводзіць цэнтральнае водазабеспячэнне ў Салах. Калі я правільна зразумеў, газ і каналізацыя ў гэтай “частцы горада” непатрэбныя?” – задаецца пытаннем Сяргей Верамеенка.