Беларускі кансулят дазволіў прывезці цела Алеся Чаркашына ў Берасце

01 верасня 2015 17:55  |  Галоўныя навіны

Беларускі кансулят дазволіў прывезці цела Алеся Чаркашына ў Берасце

Труну з целам загіблага ва Украіне сябра БХД Алеся Чаркашына сёння а 19:00 могуць вывезці з Днепрапятроўска ў напрамку беларускай мяжы. Пра гэта паведаміў паплечнік памерлага Зміцер Шурхай.

«Гэта ўжо нейкі зрух на сённяшні дзень. Кансулят даў адмашку, што пры адпраўцы цела консул непатрэбны пры наяўнасці дакументаў», – сказаў ён.

Развітанне з Алесем Чаркашынам па баптысцкай традыцыі плануюць правесці ў двары дома, дзе ён нарадзіўся і жыў. Пахаванне адбудзецца ў вёсцы Камяніца-Журавецкая пад Берасцем.

Болей навін