Алеся Чаркашына пасмяротна ўзнагародзілі за любоў да Украіны

04 верасня 2015 23:15  |  Грамадства

Алеся Чаркашына пасмяротна ўзнагародзілі за любоў да Украіны

Шэраг беларусаў з розных дабраахвотніцкіх батальёнаў атрымалі 4 верасня ўзнагароды ад Украінскай Праваслаўнай Царквы Кіеўскага Патрыярхату. З тактычнай групы «Беларусь» атрымалі медаль «За ахвярнасць і любоў да Украіны» вайскоўцы з пазыўнымі «Беларус», «Док», «Леў»; пасмяротна атрымалі ўзнагароду «Тарас» Алесь Чаркашын і «Кекс» Віталь Ціліжэнка.

Прадстаўнікі УПЦ КП на цырымоніі падкрэслілі значны ўклад беларускіх добраахвотнікаў у барацьбе за незалежнасць Украіны.

“Было адзначана, што гэта ёсць супольная барацьба, за вашу і нашу свабоду!” — паведамляе “Згуртаваньне патрыётаў”.

Krynica.info

Болей навін