Аквапарк атручвае Драздоўскае вадасховішча
Аквапарк “Лябяжы” – буйнейшы ў Мінску цэнтр водных забаў – становіцца небяспекай для бліжэйшай экасістэмы. Выкарыстаная хлараваная вада скідваецца ў Драздоўскае водасховішча, што пагражае рыбе і водным раслінам.
Варта памятаць, што менавіта з гэтага водасховішча ідзе забор тэхнічнай і пітной вады для трох раёнаў сталіцы. Дык, можа, такую ваду і чысціць няма патрэбы? Адразу ў трубы – і па кватэрах?