Аршанскіх чыноўнікаў заклікаюць выканаць узятыя абавязкі
У сувязі з пагаршэннем якасці медыцынскага абслугоўвання, у прыватнасі з прычыны недахопу медыцынскага персаналу, і прыпыненнем будаўніцтва новага корпуса бальніцы імя Семашкі ў Оршы ў межах кампаніі “Добры горад” пачаўся збор подпісаў гараджанаў за вырашэнне гэтых праблемаў.
Жыхары горада заклікаюць улады выканаць узятыя на сябе абавязкі, паведаміў каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі БХД у Оршы Яўген Анішчанка.