Віталь Рымашэўскі: Алесь Міхалевіч – ужо зараз палітвязень
Затрыманне Алеся Міхалевіча азначае, што рэжым у Беларусі не змяніўся ні на кроплю. Пра гэта заявіў сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі.
«Пасля 11 кастрычніка беларускіх незалежных палітыкаў і грамадзян Беларусі чакаюць новыя рэпрэсіі. Алесь Міхалевіч з’яўляецца ўжо зараз палітвязнем, на які б працяглы тэрмін ён не быў затрыманы. Нам не трэба мець ілюзій наконт «лібералізацыі» і трэба быць гатовымі бараніць адзін аднаго і беларусаў ад новай хвалі рэпрэсій, якія ўлады могуць распачаць пасля заканчэння «выбараў»», – адзначыў ён.