У Віцебску ў бацькоў школьнікаў патрабуюць распіскі, што яны прагаласуюць за Лукашэнку
У Віцебску ў сярэдняй школе № 38 ад бацькоў на бацькоўскіх школах патрабуюць распіскі, што яны прыйдуць на датэрміновае галасаванне і прагаласуюць за Лукашэнку. Пра гэта каардынатару аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” на Віцебшчыне Таццяна Севярынец паведаміла маці аднаго з першакласнікаў падчас збору подпісаў за якасную медыцыну.
“Калі раней яны рабілі сходы падчас датэрміновага і прасілі бацькоў прыйсці з пашпартамі, то зараз нахабна бяруць распіскі з такімі ўмовамі”, – адзначае Таццяна Севярынец.
Прадстаўнікі БХД у Віцебску і на Віцебшчыне маюць намер праверыць, ці існуе такая практыка ў іншых школах рэгіёну.
У кампанію па назіранні за выбарамі “Права выбару-2015” уваходзяць восем арганізацый: Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, “Гавары праўду!”, “Рух “За Свабоду!”, Партыя БНФ, Беларуская партыя “Зялёныя”, незалежны прафсаюз Радыёэлектроннай прамысловасці, аргкамітэт Партыі Свабоды і прагрэса.
Галоўнай мэтай кампаніі з’яўляецца абарона сапраўднага волевыяўлення грамадзянаў праз прадухіленне парушэнняў заканадаўства на ўсіх стадыях выбарчай кампаніі, фіксацыю парушэнняў і аператыўнае рэагаванне на іх.