Рымашэўскі: творчасць Вольскага нашмат большая за проста добрыя музычныя творы
Беларускія Хрысціянскія Дэмакраты шчыра віншуюць з 50-годдзем выбітнага беларускага музыку Лявона Вольскага.
“Шчыра віншую любімага музыку. Ведаю, як і для мяне, для тысяч беларусаў творчасць Лявона нашмат больш, чым проста добрыя музычныя творы. Падтрымка ў роспачы, натхненне да дзеі, любоў да Беларусі – тое, чым застаюцца песня Лявона Вольскага для нас», – адзначыў сустаршыня аргкамітэту БХД Віталь Рымашэўскі.
«Таленавіты музыка стварае добрую музыку, нацыяльны пясьняр адчувае сапраўдны дух народу, сутнасць часу і кажа самае патрэбнае. Такім ёсць Лявон Вольскі. Поспехаў, жыццёвага шчасця, творчага натхнення, Божага дабраславення, Лявон! Пакуль не змаўкае БЕЛАРУСКІ СПЕЎ –Жыве Беларусь!», – падкрэсліў ён.