Заява: Не ўдзельнiчаць у выбарчым фарсе!
Распачата працэдура падпісання дакумента, які змяшчае агульную пазіцыю па ацэнцы палітычнай кампаніі, якая ідзе ў дадзены момант у Беларусі. Дакумент абмяркоўваўся на Круглым стале, які прайшоў 10 верасня ў офісе АГП, ён дапрацаваны, унесеныя праўкі, тэкст узгоднены з удзельнікамі.
Дакумент ужо падпісаны шэрагам вядучых палітыкаў, ён адкрыты для падпісання не толькі для ўсіх палітычных і грамадскіх дзеячаў, але і для ўсіх грамадзян Рэспублікі Беларусь.
Не ўдзельнiчаць у выбарчым фарсе!
Заява грамадзянау Рэспублікі Беларусь
Канстатуючы, што ў Беларусі няма сумленных і справядлівых выбараў, таму што:
— дзяржава абмяжоўвае магчымасці палітычнай дзейнасці і падвяргае апанентаў палітычным рэпрэсіям, у тым ліку пазбаўляючы іх права ўдзелу ў выбарах;
— асноўныя СМІ, у першую чаргу, тэлебачанне, у Беларусі манапалізаваныя дзяржавай і сталі прыладамі прапаганды на карысць аднаго чалавека, а незалежныя СМІ падвяргаюцца дыскрымінацыі, у выніку чаго грамадзяне краіны атрымліваюць неаб’ектыўную інфармацыю;
— выбарчыя камісіі фармуюцца з лаяльных да ўлады людзей (чальцоў апазіцыйных партый у іх 0,65%);
— склад выбарчых камісій дае падставы сцвярджаць, што ў чарговы раз, фактычна не будзе ажыццяўляцца падлік галасоў выбаршчыкаў, будуць агучаны загадзя падрыхтаваныя дадзеныя, а ў назіральнікаў не будзе магчымасці бачыць падлік бюлетэняў;
— залежных ад улады грамадзян прымусяць да датэрміновага галасавання, пракантраляваць якое немагчыма, а вынікі яго заўсёды – амаль 100 % на карысць праўладных кандыдатаў;
Канстатуючы, што ў 2015 году не адбылося iстотных пазітыўных змен ні ў выбарчым заканадаўстве, ні ў праваўжывальнай практыцы, якія маглі б сведчыць пра які-небудзь прагрэс;
Адзначаючы, што ўсё менш людзей бяруць удзел у выбарах у якасці кандыдатаў з прычыны ўсведамлення немагчымасці перамогі ў кампаніях, якія з’яўляюцца не выбарамі, а іх імітацыяй;
Адзначаючы, што ўсё менш грамадзян бяруць удзел у галасаванні, лічачы гэта бессэнсоўным;
Мы, грамадзяне Рэспублiкi Беларусь з рознымi палiтычнымi поглядамi, заяўляем:
1. Выбары ў Беларусі як дэмакратычны інстытут перыядычнай смены ўлады знішчаны кіраўніцтвам краіны і з’яўляюцца толькі фальшывай імітацыяй;
2. Мы заяўляем аб сваiм няўдзеле ў выбарчым фарсе i нагадваем грамадзянам Беларусi аб iх праве, замацаваным у артыкулы 65 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, асабiста вырашаць, удзельнiчаць iм у галасаваннi цi не.
3. Мы патрабуем правядзення ў Беларусі вольных і сумленных выбараў па стандартах АБСЕ, якія адновяць давер людзей да дзяржавы, выведуць краіну з эканамічнага і палітычнага тупіку і створаць магчымасць для цывілізаванага дэмакратычнага развіцця.
4. Мы заяўляем, што будзем рабiць усё ад нас залежнае, каб вярнуць павагу да людзей i вярнуць iм права выбару.
Някляеў У.
Лябедзька А.
Статкевiч М.
Вештард I.
Яськова А.
Марголiн Л.
Арэстовiч А.
Рымашэўскi В.
Карнiенка В.
Арэшка В.
Бухвостаў А.