Павел Севярынец: Нельга прызнаваць тое, чаго няма

16 верасня 2015 11:33  |  Галоўныя навіны

Павел Севярынец: Нельга прызнаваць тое, чаго няма

Назіральнікі ад аргкамітэта для стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» на прэзідэнцкіх выбарах маюць намер асаблівую ўвагу надаваць прыходу выбаршчыкаў. Пра гэта паведамілі сустаршыні арганізацыіПавал Севярынец і Віталь Рымашэўскі 15 верасня на прэс-канферэнцыі ў Менску, піша БелаПАН.

На з’ездзе ў ліпені БХД сфармулявала «платформу няўдзелу ў выбарчым спектаклі». Пра гэта нагадаў Павел Севярынец. «Мы вельмі радыя, што большасць дэмакратычных сіл аб’ядналася вакол гэтай платформы няўдзелу ў выбарах. Усім стала зразумела, для чаго рэжым праводзіць спектакль. На міжнароднай арэне мы будзем акцэнтаваць увагу, што выбараў у Беларусі няма, а таму прызнаваць тое, чаго няма, немагчыма», – адзначыў ён.

«Сёння гаварыць аб тым, што ў Беларусі ёсць свабодныя дэмакратычныя выбары, не прыходзіцца. Таму БХД ставіць адной з галоўных сваіх мэтаў арганізацыю масавага назірання за галасаваннем, фіксацыю прыходу выбаршчыкаў. У незалежных назіральнікаў застаўся толькі адзін інструмент фіксацыі ходу галасавання, адна рэч, якую мы можам сапраўды адсачыць. Гэта ўдзел ці няўдзел людзей у выбарчым фарсе», – сказаў Віталь Рымашэўскі.

Пры гэтым палітык адзначыў, што ідэалагічныя аддзелы ў выканкамах «ствараюць сваю сетку назірання, прыцягваючы ў яе людзей загадным парадкам». «Асноўная мэта такой сеткі – супрацьдзеянне незалежным назіральнікам, праца з міжнароднымі назіральнікамі», – сказаў ён.

Болей навін