Віталь Рымашэўскі ўзяў удзел у пікеце памяці зніклых палітыкаў і журналістаў

17 верасня 2015 10:46  |  Галоўныя навіны

Віталь Рымашэўскі ўзяў удзел у пікеце памяці зніклых палітыкаў і журналістаў

16 верасня ў цэнтры Мінска каля ГУМА прайшоў пікет у памяць пра зніклых палітыкаў. Зладзілі яго актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі з ініцыятывы лідара партыі Анатоля Лябедзькі. Удзел у акцыі з партрэтамі Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага ўзяў і сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі.

“Незалежнае расследаванне справаў зніклых палітыкаў і журналістаў неабходна для сучасных і будучых пакаленняў, бо расследаваць справы і пакараць злачынцаў – гэта значыць прадухіліць падобныя злачынствы ў будучым. Гэта значыць абараніць беларусаў”, – падкрэсліў ён.

Болей навін