Замест кіно – міліцэйскі пастарунак
Сяргей Патаранскі, Руслан Зголіч, а таксама Максім Жбанкоў і яшчэ 5 чалавек затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі каля парку імя Горкага ў Менску, калі яны рабілі здымкі для свайго новага дакумэнтальнага фільму.
Пра гэта паведаміў Сяргей Патаранскі, як толькі выйшаў на волю пасьля 3 гадзінаў знаходжаньня ў міліцыі Партызанскага раёну Менску.
Ён патлумачыў, што супрацоўнікі міліцыі не давалі праводзіць здымкі. Паводле Патаранскага, у Руслана Зголіча ёсьць неабходны дазвол. Затрыманыя лічаць, што міліцыянты спрабавалі перашкодзіць творчаму працэсу.