Кампанія “За якасную медыцыну” ў Бабруйску палепшыла сітуацыю з чэргамі ў паліклініках (фота)

24 верасня 2015 10:13  |  Грамадства

Кампанія "За якасную медыцыну" ў Бабруйску палепшыла сітуацыю з чэргамі ў паліклініках (фота)

Беларускія Хрысціянскія Дэмакраты з нагоды кампаніі “За якасную медыцыну” праверылі чэргі ў паліклініках Бабруйску. Высветлілася, што, дзякуючы галоснасці дзейнасці БХД у СМІ, становішча з чэргамі ў Бабруйску крыху палепшала. Аднак людзі ўсё адно прыходзяць на прыём задоўга да адкрыцця паліклінікі.

– Мы ўжо не верым гэтай лухце, – кажа жанчына сталага ўзросту пра абяцанні ўлады. – Таму і прыходзім раней: бо сёння, да прыкладу, чэргаў няма, а заўтра будзе немагчымым патрапіць да ўрача.

Так, паляпшэнні вельмі нязначныя, людзі скардзяцца адно аднаму на некваліфікаванасць урачоў. Часам, даходзіць нават да таго, што лекар прызначае лячэнне, якое шкодзіць, пагаршае стан здароўя. Бывае і нахабства:

– Калі я звярнулася да ўрача, – працягвае ўсё тая ж спадарыня, – ён сказаў, што мне няма чаго скардзіцца: маўляў, узрост у мяне ўжо дазваляе не звяртаць увагу на хібы здароўя.

У стаматалагічнай паліклініцы і жаночай кансультацыі ўвогуле тлумачэннямі заблытваюць наведвальнікаў. Нікому няма аніякай справы, што людзі маюць асабістыя справы і могуць кудысьці спяшацца. З чэргамі дакладна такое ж становішча як і ў звычайных паліклініках. Усе прыходзяць загадзя, бяруць квіткі, а потым доўга чакаюць сваёй чаргі.

Падсумаваць штосьці цяжка, бо нейкіх канкрэтных зрухаў да паляпшэння якасці медычнага абслугоўвання няма. Таму маецца вартым працягваць кампанію “За якасную медыцыну” і дамагацца выканання правоў грамадзян у гэтай галіне.

P.S. За хуткім часам у Бабруйску адбудзецца круглы стол па праблемах медычнага абслугоўвання. Удзел у мерапрыемстве можа прыняць кожны.

Даведка па тэлефоне: 8 029 862 47 85 (спадарыня Таісія Карпаўна).

Яўген ВАСЬКОВІЧ

Кампанія "За якасную медыцыну" ў Бабруйску палепшыла сітуацыю з чэргамі ў паліклініках (фота)
Кампанія "За якасную медыцыну" ў Бабруйску палепшыла сітуацыю з чэргамі ў паліклініках (фота)
Кампанія "За якасную медыцыну" ў Бабруйску палепшыла сітуацыю з чэргамі ў паліклініках (фота)

Болей навін