Садоўскі: у Беларусі ўсе змены ў выбарчае заканадаўства толькі заціскаюць гайкі (відэа)

24 верасня 2015 15:36  |  Палітыка

Садоўскі: у Беларусі ўсе змены ў выбарчае заканадаўства толькі заціскаюць гайкі (відэа)

Чарговы выпуск праваабарончага відэапраекта “Кухня-TV” прысвечаны сумеснаму абмеркаванню і ацэнцы правядзення ў Беларусі прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2015 года з пункту погляду дзвюх незалежных кампаній па маніторынгу выбарчага працэсу.

Прэзідэнцкія выбары 2015 года адбываюцца ў новай геапалітычнай рэальнасці, і гэтае іх адрозненне ад папярэдніх выбарчых кампаній накладае свой адбітак. Каардынатары незалежных кампаній па назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі адзінадушна адзначаюць пагаршэнне сітуацыі ў параўнанні з папярэднімі выбарамі 2010 года. Гэта і не жаданне уключаць у склад участковых і тэрытарыяльных камісій прадстаўнікоў дэмакратычных сіл, і небывалы адміністратыўны рэсурс пры зборы подпісаў за дзеючага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку, і татальная падкантрольнасць уладам усіх выбарчых працэдураў.

Нават тыя сціплыя змены, якія былі ўнесеныя ў выбарчае заканадаўства ў 2013 годзе, на-практыцы носяць фармальны характар і не ўплываюць на канчатковы вынік выбараў.

Пра гэтыя асаблівасці сёлетняй выбарчай кампаніі разважаюць разам з намеснікам старшыні ПЦ “Вясна” Валянцінам Стэфановічам каардынатар кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Лабковіч і каардынатар кампаніі «Права выбару-2015», адказны сакратар аргкамітэту БХД Дзяніс Садоўскі у новым выпуску праваабарончага відэапраекта “Кухня TV”.

«Уся гісторыя беларуская паказвае, што ўсе змены, якія ўносяцца, толькі фармальна падаюцца ліберальнымі, а на практыцы толькі заціскаюць гайкі і любыя магчымасці рэальна ўдзельнічаць дэмакратычным сілам удзельнічаць у выбарчым працэсе свабодна і на роўных», – адзначыў Дзяніс Садоўскі.

Па матэрыялах праваабарончага цэнтру “Вясна”

Болей навін