Вера. Пастар Сабіла (відэа)
Яго прысудзілі да сьмерці
За слова
Ён выжыў і перамог
Словам
Бо слова было
Вера
Пастар, сябар БХД Эрнст Сабіла
Дзевятнаццацігадовым студэнтам Менскага мэдыцынскага інстытуту яго прысудзілі да расстрэлу за «актыўную агітацыю з ужываньнем нацыянальных і рэлігійных забабонаў». Вырак быў заменены на 25 гадоў канцлягераў.
Вызвалены праз 13 гадоў, ён здолеў скончыць вячэрняе аддзяленьне Менскага інстытуту замежных моваў. Працаваў рабочым і таемна прапаведаваў Слова Божае. Увесь час знаходзіўся пад наглядам спэцслужбаў.
З 1988 году стаў прасьвітарам Эвангельскай царквы.
У 1989 годзе пастар Эрнст Сабіла асьвяціў першы зьезд Беларускага народнага фронту.
Узначальвае Беларускую Эвангельскую царкву ў Асіповічах.