Рымашэўскі: Шлях перамен – гэта шлях нерадыкальных масавых пратэстаў
«Людзі маюць права на тое, каб ведаць праўду, на тое, каб апазіцыя сапраўды прадстаўляла дзейсную альтэрнатыву. Шлях перамен – гэта шлях масавых пратэстаў. Канечне, нерадыкальных масавых пратэстаў. Да гэтага трэба ісці”, – заявіў у эфіры перадачы “Выбары 2015” на тэлеканале “Белсат” сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі.
“А вось падманваць людзей, казаць, што тое, што вы галасуеце, на нешта ўплывае, дапамагае рэжыму Лукашэнкі захоўвацца яшчэ бясконцую колькасць год. Каналізаваць апазіцыйнасць беларускага грамадства – гэта тое, што робяць усе тры нібыта альтэрнатыўныя кандыдаты”, – падкрэсліў ён.
Людзей на выбарчым участку палітык заклікаў быць толькі ў якасці незалежнага назіральніка.