На сустрэчы з прадстаўніком Бундэстагу абмяркоўвалася супрацьстаянне таталітарызму з Усходу
Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” ўзяў удел у сустрэчы з дакладчыкам па Беларусі фракцыі ХДС ў нямецкім Бундэстагу Ёханам Вадэфулам. Падчас сустрэчы былі абмеркаваныя сітуацыя ў Беларусі ў сувязі з “выбарамі”, парушэнне правоў чалавека, адмова ў рэгістрацыі БХД, пытанні супрацы БХД і ХДС.
Апроч таго, абмяркоўвалася пытанне супрацы беларускіх правацэнтрысцкіх праеўрапейскіх сілаў.
“Беларусь – гэта частка Еўропы. Стандарты правоў чалавека, свабоды выбараў, свабоды для працы арганізацый у Беларусі таксама мусяць быць еўрапейскімі. Супрацьстаяць новым выклікам таталітарызму з Усходу дэмакраты Еўропы мусяць разам”, – адзначыў Віталь Рымашэўскі.