У Віцебску беларускамоўнае накіраванне назіральніка палічылі напісаным па-руску з памылкамі
Пасля акрэдытацыі на выбарчым участку №70 Першамайскага раёна Віцебска сакратар камісіі Ліяна Іванова, якая ў гэты дзень дзяжурыла, спачатку не магла ўцяміць, што накіраванне каардынатарцы аргкамітэту БХД Таццяны Севярынец напісанае па-беларуску і ласкава прапанавала выправіць памылкі ды прынесці іншае накіраванне.
На пытанне, колькі выбарцаў зарэгістраваныя на галасаванне па месцы жыхарства, яна нечакана адказала: “Інфрмацыя закрытая”. Давялося назіральнікам правесці невялікі інструктаж, прымусіць перачытаць артыкул 13 “выбарчага заканадаўства”, які перш за ўсё гарантуе адкрытасць ды галоснасць, паабяцаць скласці скаргу. Толькі пасля гэтага сакратар сказала, што спісу яшчэ няма, бо ён складаецца ў асноўны дзень галасавання з 8-00 да 18-00.
“Між тым арт.54 “ВЗ” кажа, што спісы выбарцаў, якія жадаюць прагаласаваць па месцы жыхарства, складаюцца пасля складання участковай камісіі”. Дзіўна, што сакратар камісіі не ведае даволі простых рэчаў. Давялося растлумачыць ёй і гэты момант”, – адзначыла Таццяна Севярынец.