БХД патрабуе спыніць атакі на Naviny.by і БелаПАН
Беларускія Хрысціянскія Дэмакраты патрабуюць спыніць блакіроўку незалежных СМІ Naviny.by і БелаПАН. Доступ да гэтых рэсурсаў блакуецца з пятніцы, 2 кастрычніка.
Атакі на незалежныя СМІ за тыдзень да дня галасавання з’яўляюцца абуральным фактам парушэння правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь, права на свабоду распаўсюджу і доступу да інфармацыі.
Мы заклікаем беларускія ўлады неадкладна прыняць меры дзеля забеспячэння доступу грамадзян Беларусі да гэтых рэсурсаў. Заклікаем міжнародныя структуры, АБСЕ зафіксаваць гэты факт у кантэксце правядзення перадвыбарчай кампаніі.
Атака на незалежныя СМІ за тыдзень да дня галасавання падкрэслівае, што ў Беларусі не адбылося ніякіх станоўчых зменаў на шляху да дэмакратызацыі. Наадварот умяшальніцтва ў працу СМІ па-ранейшаму з’яўляецца нормай.