У Менску і Слоніме забаранілі пікеты супраць усіх кандыдатаў
У Менску гарадскія ўлады забаранілі правядзенне перадвыбарчых пікетаў супраць усіх кандыдатаў, паведаміла гарадскі каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» Вольга Кавалькова.
Пікеты планавалася правесці 5-10 кастрычніка каля гіпермаркету «ProStore” у Шабанах. Але ў гэты час, паведамілі ў Менгарвыканкаме, там запланаванае правядзенне іншых мерапрыемстваў.
Таксама забаронены аналагічных пікетаў 9-10 кастрычніка і ў Слоніме, паведаміў каардынатар БХД у Слоніме Іван Бядко. Тут прычыгай адмовы названая неадпаведансць заяўкі закону Беларусі «Аб масавых мерапрыемствах».