Рымашэўскі: Захад не зможа прызнаць гэтыя выбары за сапраўдныя (відэа)
Захад не зможа прызнаць гэтыя выбары за сапраўдныя, заявіў у каментары тэлеканалу “Белсат” сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі.
“Да чаго сапраўды рыхтуецца Захад – гэта ў адказ на непрызнанне Лукашэнкам анэксію Крыму, на яго нейтральную пазіцыю ва ўкраінскіх падзеях – палепшыць з ім персанальна і з афіцыйнымі ўладамі стасункі”, – падкрэсліў ён.
“Але пра прызнанне выбараў, я думаю, што размоваў сёння не ідзе”, – дадаў сустаршыня БХД, назваўшы разам з тым верагоднасць прыпыненне санкцый, што стане негатыўным сігналам для прадстаўнікоў рэжыму для далейшых рэпрэсій.