Рымашэўскі: Назіральнікаў ад улады сёлета болей, чым сябраў камісій
Назіральнікаў ад улады на гэтых «выбарах» будзе болей, чым сябраў камісій, паведамляе сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі.
«Па інфармацыі нашых доўгатэрміновых назіральнікаў, улады масава вылучылі назіральнікаў-правакатараў. Прынамсі, у Гародні, як правіла, на ўчастках ужо зарэгіставаныя па 10-12 назіральнікаў ад улады (Белая русь, БРСМ і г.д.)», – адзначыў ён.
«Вось так рэжым зрэагаваў на кампаніі незалежнага назірання», – падкрэсліў сустаршыня БХД.