У Менску на выбарчым участку за дзве гадзіны прагаласавалі 80 студэнтаў
На выбарчым участку № 11, размешчаным у Кастрычніцкім раёне Менска ў Беларускім дзяржаўным медычным коледжы, па стане на 12:00 6 кастрычніка за дзве гадзіны прагаласавалі 85 чалавек, з іх 80 – студэнты. Гэты факт зафіксаваны назіральнікам кампаніі «Права выбару».
«Відавочна, што ўжо ў першыя дні студэнтаў заганяюць прымусова на галасаванне», – адзначыла каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» ў Менску Вольга Кавалькова.
Таксама стала вядома, што насельнікам інтэрнатаў БНТУ даюць магчымасць не наведваць у перадвыбарчыя дні 9-10 кастрычніка ўніверсітэт і з’ехаць з Менска.