Участковая камісія: для празрыстага падліку галасоў няма прававых падстаў
Назіральнікі кампаніі “Права выбару” атрымліваюць адмовы на свае прапановы па адкрытым і галосным падліку галасоў выбаршчыкаў, калі б кожны бюлетэнь дэманстраваўся сябрам камісіі і назіральнікам.
Прычыны адмоваў розныя, але вынік заўсёды адзін. Так, на выбарчым участку №50 Фрунзенскага раёна Менска заявілі, што “прававых падстаў для задавальнення Вашай просьбы не маецца”.
У на ўчастку № 54 у Маскоўскім раёне старшыня ўчастковай камісіі заявіў, што на ўчастку зарэгістравана 2078 выбаршчыкаў. Але потым, пасля тэлефанавання, ён заявіў, што выбаршчыкаў усё ж 1972, ці на 106 чалавек менш.
Такімі маніпуляцыямі з законамі і лічбамі, відавочна, улады атрымаюць патрэбныя ім вынікі.