Загадчыца інтэрната патрабавала ад участковай камісіі спісы выбарцаў
На мінскім участку №94 (Фрунзенскі раён) да абеда 7 кастрычніка было гэтак жа пуста, як і на мясцовых выбарах. Прагаласавала не больш за 20 чалавек. Пасля абеда працэс пажвавеў: гужам пацягліся галасаваць жыхары двух мясцовых сямейных інтэрнатаў.
З’явілася загадчыца (раней іх называлі камендантамі) інтэрната па вул.Альшэўскага, 76 і запатрабавала ў камісіі спіскі выбарцаў. Каб ведаць, хто з інтэрнатаўскіх прагаласаваў, а хто – не: “Должна же я как-то реагировать и воздействовать”.
Няма сумнення, што ў кампаніі “Сукно” найперш “уздзейнічаюць” на яе саму з мэтай стопрацэнтнай яўкі падапечных на выбары.
Камісія, аглядаючыся на прысутнага назіральніка ад БХД, неяк уладзіла інцындэнт.