У Оршы пастароннія людзі прысутнічаюць на выбарчым участку (відэа)
![У Оршы пастароннія людзі прысутнічаюць на выбарчым участку (відэа) У Оршы пастароннія людзі прысутнічаюць на выбарчым участку (відэа)](/wp-content/uploads/old/posts/2015-10/1444307011_galaaanne.jpg)
Назіральнік кампаніі назірання “Права выбару-2015”, каардынатар аргкамітэту БХД Яўген Анішчанка, які назірае за выбарамі на выбарчым участку №26 у Оршы, зняў відэа аб тым, што на выбарчым участку знаходзяцца пастароннія асобы.
Учора з гэтай прычыны назіральнік пісаў скаргу, а сёння, 7 кастрычніка, у знак пацвярджэння сваіх словаў засняў відэа.