Два ўчасткі з рознымі вынікамі
Фрунзенскі раён г. Мінска, СШ № 150, два выбарныя ўчасткі ў адным класе. На 94-ым атрымалі акрэдытацыю два назіральнікі ад БХД. Старшыня гэтай камісіі вывешвае пакуль што рэальныя спісы прагаласаваўшых. Затое на 95-ым участку (каманда “Зеленбуда”) у першы ж дзень датэрміновага галасавання прыпісалі 70 галасоў, не ведаючы, што іх выбарцаў таксама лічаць.
Тое самае адбывалася і ў наступныя дні. Яскравы прыклад таго, як назіранне дысцыплінуе ўчастковыя камісіі.
Праўда, па вопыце мясцовых выбараў вядома, што на кожны дзень камісіям даецца план па лічбах яўкі, а асноўныя прыпіскі (і ўкіды) датэрміновага робяцца ў суботу, перад галоўным днём выбараў.