У Мядзеле адказ на скаргу назіральніка абяцаюць даць праз 10 дзён

10 кастрычніка 2015 12:41  |  Палітыка

У Мядзеле адказ на скаргу назіральніка абяцаюць даць праз 10 дзён

Назіральнік ад кампаніі “Права выбару”, каардынатар аргкамітэту БХД Зміцер Вінаградаў на ўчастку ў Мядзеле падаў скаргу на тое, што пакой, дзе захоўваецца скрыня датэрміновага галасавання, на ноч не апячатваецца, і каля яе начуе міліцыянт.

Пасля гэтай скаргі на ўчастак прыйшоў пракурор Мядзельскага раёну, але замест таго, каб прыняць меры, сказаў, што адказ на скаргу будзе дадзены праз дзесяць дзён, гэта значыць ужо пасля ”выбараў”.

Пакой са скрыняй між тым па-ранейшаму не апячатваюць, падкрэсліў Зміцер Вінаградаў.

Болей навін