Шыла: Лукашэнка справіўся з беларускім народам, але з эканомікай ён так не зробіць
На ўчастку ў новым раёне Салігорска, дзе пражываюць пераважна маладыя людзі, дзе ў межах кампаніі “Права выбару” назірае каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” ў Салігорскім раёне Уладзімір Шыла, датэрмінова прагаласавала ўжо каля 35% выбарцаў. Ад многіх з іх прарываецца інфармацыя, што галасуюць яны не па сваёй волі, а з-за таго, што “спісы будуць правяраць”.
Паводле яго, толькі за 9 кастрычніка ў яго на ўчастку прагаласавалі 230 чалавек, а на іншым, 16-м участку, – за дзень 385 чалавек з 2386 выбарцаў. “Я ніколі такога ў жыцці не бачыў, хаця назіраю ўжо даўно”, – адзначае ён.
“Краіна ідзе на рэкорд. Гэта сапраўды вельмі страшна. Лукашэнка на сённяшні справіўся з беларускім народам, ператварыўшы людзей у маўклівыя вінцікі. Але ж мы ведаем, што з эканомікай ён так не зробіць. Таму наперадзе невядома што”, – падкрэсліў каардынатар.