На выбарчым участку ў Віцебску зафіксаваны ўкід бюлетэняў (фота)
На 68 участку Першамайскага раёна Віцебска, размешчаным у будынку КУП “Віцьба”, Беларускія Хрысціянскія Дэмакраты ў межах кампаніі назірання “Права выбару” зафіксавалі ўкід бюлетэняў.
Пасля заканчэння датэрміновага галасавання ўвечары 10 кастрычніка яны сфатаграфавалі бюлетэні ў празрыстай скрыні. Раніцай 11 кастрычніка прыкладна а 07:40 бюлетэні ляжалі ў іншым парадку.