Шыла: народ не падманеш
Каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” ў Салігорскім раёне Уладзімір Шыла мяркуе, што ў асноўны дзень галасавання на выбарчыя ўчасткі людзей прыйдзе менш, чым падчас датэрміновага.
Паводле яго, на ўчастку, дзе ён назірае, зафіксаваная рэкордна нізкая яўка людзей у асноўны дзень галасавання.
“Народ не падманеш. Такога раней ніколі не было, каб з раніцы не прыйшло 10-15 чалавек на ўчастак. У 08:06 прыйшоў перы чалавек на ўчастак”, – адзначыў каардынатар БХД.