Як выдалялі з выбарчага ўчастка маладога назіральніка
На ўчастак №31 Фрунзенскага раёна г. Мінска прыслалі двух шырокіх крэпкіх дзецюкоў, каб справакаваць маладога назіральніка Арсена Крамарэнку.
Быў асноўны дзень выбараў, папярэдні назіральнік (якога паспелі выдаліць) выявіў шмат парушэнняў. Новыя, таксама як бы з назіральнцкага шэрагу, пачалі чапіцца да Арсена, агрэсіўна задаваць пытанні, пагражаць. Юнак, па сведчанні напарніцы Л.Нікановіч, вёў сябе бездакорна. У адказ на яго вусную скаргу старшыня камісіі В.І.Аўрамаў заявіў, што Крамарэнка парушае парадак на ўчастку, бо нібыта фатаграфуе прысутных на тэлефон.
Як толькі адбылося пазбаўленне акрэдытацыі, падстаўныя асобы тут жа зніклі з участка. Па сведчанні “іх” людзей, гэта былі прыезджыя з Гомельскай вобласці.