Адпіскі ад выбаркамаў: парушэнні не падцверджаны, усё ціп-топ

16 кастрычніка 2015 15:08  |  Грамадства

Адпіскі ад выбаркамаў: парушэнні не падцверджаны, усё ціп-топ

Па пошце прыходзяць першыя адпіскі на скаргі назіральнікаў па выніках нядаўніх выбараў. Такую адпіску з Фрунзенскай раённай камісіі Менска за подпісам З.Жаголкінай атрымала намеснік лідара Сіньёрскай арганізацыі аргкамітэту БХД Галіна Каржанеўская.

У сваіх адказах раённая камісія карысталася тлумачальнымі запіскамі старшынь участковых камісій і копіямі справаздач іншых (праўладных) назіральнікаў. Натуральна, ніякіх парушэнняў выбарчага заканадаўства не выяўлена. Толькі Шатко Т.В. (участак № 95) “указана” за неакрэдытацыю назіральніка ў асноўны дзень выбараў.

Да дырэктара школы №150 Круцько У.А. (участак № 94) мелася прэтэнзія за ігнараванне прапановы наконт падліку галасоў. Аказваецца, адказ назіральніку быў нібыта высланы па пошце (!) 10 кастрычніка, але чамусьці да адрасата не дайшоў. Пошта, напэўна, не спрацавала… Спешка і адсутнасць рэальнага падліку бюлетэняў кваліфікуюцца раённай камісіяй, як “компетентность и слаженность в работе членов избирательной комиссии”. Загадчыца інтэрната, што гнала людзей галасаваць і прыходзіла праверыць спісы выбаршчыкаў, названа “неизвестной женщиной”, а сам факт яе прыходу не падцвердзіўся.

Болей навін