Навапалачане далучыліся да ініцыятывы “За якасную медыцыну”
Каманда БХД з Наваполацка далучылася да ініцыятывы “За якасную медыцыну”. У калектыўным звароце ў Палату прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства фінансаў, Наваполацкі гарадскі Савет дэпутатаў і гарвыканкам акрэслены шматлікія праблемы медыцыны ў Наваполацку.
Гэта не толькі адзін з самых прыгожых і маладых гарадоў Беларусі, але і адзін з самых забруджаных у экалагічным сэнсе, адзначае Vitebskby.com.
Навапалачанін Андрэй Гайдукоў паведаміў, што пад зваротам свае подпісы паставілі больш за сто чалавек.