БХД вітае знікненне схаванай рэкламы алкаголю і патрабуе новых мер па дэалкагалізацыі

19 кастрычніка 2015 13:50  |  Галоўныя навіны

БХД вітае знікненне схаванай рэкламы алкаголю і патрабуе новых мер па дэалкагалізацыі

Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя вітае ўступленне ў моц забароны на схаваную рэкламу алкаголю і патрабуе новых мер па дэалкагалізацыі Беларусі.

Уступленне ў моц закону аб забароне схаванай рэкламы алкаголю з’яўляецца важным крокам у справе дэалкагалізацыі Беларусі і змагання за здароўе беларусаў.

Адмена схаванай рэкламы была адным з патрабаванняў дзясяткаў тысяч беларусаў, якія далучыліся да кампаніі БХД “Абаронім нашых дзяцей ад алкаголю”.

Разам з тым неабходна неадкладна прыняць усе астатнія прапановы, якія былі змешчаныя ў звароце хрысціянскіх дэмакратаў да ўладаў. Неабходна вярнуць абмежаванне продажу алкаголю па часе, вынесці продаж алкагольнай прадукцыі з агульных гандлёвых залаў крам, а таксама прыняць шэраг іншых мераў.

Беларускія Хрысціянскія Дэмакраты будуць працягваць кампанію за здароўе беларускай нацыі і патрабаваць ад улады выканання ўсіх папярэдніх прапаноў БХД.

Болей навін