Актывісты БХД падчас шэсця “Дзяды” збіралі подпісы супраць замежных вайсковых баз (фота)
Актывісты Сіньёрскай ініцыятывы аргкамітэту па стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя 1 лістапада падчас шэсця “Дзяды” ў Менску збіралі подпісы супраць размяшчэння ў Беларусі замежных вайсковых баз.
Пра гэта паведаміла намеснік каардынатара ініцыятывы Таісія Кабанчук.
Апроч таго, дадала лідар Сіньёрскай БХД Наталля Маразевіч, подпісы збіраліся таксама за ільготны праезд для пенсіянераў і супраць ушчыльнення Менска.