Георгі Дзмітрук зняў таймлапс-відэа пра Кобрын (відэа)

03 лістапада 2015 20:05  |  Грамадства

Георгі Дзмітрук зняў таймлапс-відэа пра Кобрын (відэа)

У інтэрнэце з’явілася відэа пра Кобрын, выкананае паводле даволі рэдкай для Беларусі тэхналогіі таймлапс. Яго аўтарам апынуўся сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Георгій Дзмітрук, які нарадзіўся, вырас і дагэтуль жыве ў гэтым палескім горадзе. Ён жа з’яўляецца і аўтарам музыкі, якая гучыць у кліпе.

Тэхналогія таймлапс знаходзіцца на мяжы фота і відэа. Яна ўключае ў сябе мноства фотаздымкаў, зробленых з інтэрвалам (ад адной секунды да некалькіх гадзін) і, звычайна, з адной кропкі. Пасля ўсе гэтыя фотаздымкі мантыруюцца ў адно відэа.

У каментары Krynica.info палітык адзначыў, што на стварэнне відэа пра Кобрын яго падштурхнулі таймлапс-відэа, якія ён пабачыў пра Сінгапур і Мінску. А натхнілі – “любоў да людзей і гораду”. “Кобрын мае сваё ўнікальнае аблічча. Гэта горад гістарычны, прамысловы і культурны”, — падкрэсліў ён.

Паводле яго словаў, на здымкі ў яго пайшло каля месяца. Музыку ж сустаршыня БХД напісаў яшчэ 15 гадоў таму.

У планах палітыка зрабіць таймлапс-відэа пра Беларусь.

Болей навін