«Каб там нікога не было»: Шчучынскі прытулак зноў пад пагрозай высялення
Новы начальнік Шчучынскага РАУС Сяргей Сыцэвіч збіраецца ў панядзелак, 9 лістапада, наведаць дабрачынны прытулак у вёсцы Аляксандраўка. У яго планах – высяленне насельнікаў прытулку.
“Усіх перапісаць, рапарт на стол. Каб там нікога не было – я іх адтуль усіх выселю”, – перадае словы Сяргея Сыцэвіча арганізатар прытулку Аляксей Шчадроў са спасылкай на ўчастковага, які 4 лістапада перапісаў насельнікаў прытулку.
“У панядзелак прыедзе. Будзем глядзець, што і як”, – падкрэсліў Аляксей Шчадроў.
Сяргей Сыцэвіч узначаліў Шчучынскі РАУС увесну гэтага года. Раней ён быў намеснікам начальніка Лідскага РАУС.