Алег Аксёнаў: БХД ужо зараз робіць тое, пра што астатнія партыі толькі думаюць
У Магілёве каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Алег Аксёнаў прадставіў дзейнасць БХД на Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацый.
На Асамблеі сярод іншага разглядалася пытанне аб тым, ці павінны палітычныя партыі займацца справамі НДА. У сувязі з гэтым каардынатар БХД прывёў прыклады дзейнасці хрысціянскіх дэмакратаў, распавёў пра антыалкагольную і пралайф-кампаніі.
Таксама Алег Аксёнаў прадставіў выданні БХД па адміністратыўна-тэрытарыяльнай рэформе, рэформе адукацыі, антыалкагольнай кампаніі. “Гэта паказала, што хрысціянскія дэмакраты ўжо сёння робяць працу, якой толькі збіраюцца займацца астатнія. Прэзентацыя выклікала вялікую зацікаўленасць, усе выданні адразу ж прысутныя разабралі”, – паведаміў каардынатар аргкамітэту.